Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Беларускі святар Георгій Рой паведаміў, што яго абвясцілі ў вышук у Беларусі

Беларускі святар Георгій Рой паведаміў, што яго абвясцілі ў вышук у Беларусі

Беларускі святар Георгій Рой паведаміў, што яго абвясцілі ў вышук у Беларусі

Протаіерэй Георгій Рой, былы клірык Беларускай праваслаўнай царквы, які цяпер служыць у беларускім праваслаўным прыходзе ў Вільні, напісаў, што пабачыў сябе на міліцэйскіх стэндах «Их разыскивает милиция».

У вышуковай картцы пазначана, што Роя шукаюць паводле частак 1 і 2 артыкула 361-4 Крымінальнага кодэкса Беларусі — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». У картцы таксама сцвярджаецца, што ён «здзейсніў злачынствы» і «схаваўся».

«Аказваецца, я зараз па ўсёй Беларусі на стэндах “Их разыскивает милиция”. Вось яна — слава! Святар-крымінальнік! Да, жыццё непрадказальная з’ява…»,

— іранізуе святар на сваёй старонцы ў Facebook.

Георгій Рой з’ехаў з Беларусі пасля ціску за грамадзянскую пазіцыю. Цяпер ён служыць у Літве ў юрысдыкцыі Усяленскага патрыярхату і застаецца адным з найбольш вядомых беларускіх праваслаўных святароў, якія адкрыта разарвалі з Маскоўскім патрыярхатам.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост