АНОНС: 24 студзеня ў Парыжы адбудзецца беларускі калядны канцэрт
Беларускі хор Парыжа Paparats Kvietka запрашае на праграму «Каляды беларусаў» — літургічныя і традыцыйныя беларускія калядныя спевы.
Дата і час: 24 студзеня, 15:30
Месца: Cathédrale Saint-Stéphane (Мітраполія Грэка-Праваслаўнай Царквы ў Францыі), 7 Rue Georges Bizet, 75016 Paris
Уваход: бясплатны з магчымасцю пакінуць ахвяраванні
Як дабрацца:
Métro ligne 1 — George V
Métro ligne 9 — Iéna / Alma-Marceau
Беларуская праваслаўная супольнасць у Францыі запрашае правесці гэты калядны вечар разам







