«Тыя правілы, па якіх цябе змушаюць там жыць — гэта такі антыдэкалог»: як выглядае рэлігійнае жыццё палітвязняў
У калоніях і СІЗА Беларусі «галоўнай» робяць праваслаўную царкву, але нават да яе палітвязняў часта не дапускаюць: іх не пускаюць у храмы, забіраюць асабістыя Бібліі і рэлігійную літаратуру, а святароў іншых канфесій проста не пускаюць за муры. Пасля тэрактаў у Расіі адміністрацыя калоній узмацніла ціск на мусульман: іх раскідваюць па атрадах, рэгулярна правяраюць, фактычна прымушаюць жыць па жорсткіх правілах «дзясятага прафуліку». Пратэстантам забараняюць ліставацца з цэрквамі і праходзіць навучальныя біблійныя курсы.
Шэсць былых палітвязняў розных канфесій — праваслаўныя, пратэстанты, стараабрадцы, грэка-каталікі — расказваюць «Вясне», як яны ладзілі сваё рэлігійнае жыццё ў такіх жорсткіх умовах.
Нагадаем, «Хрысціянская візія» вядзе таксама падрабязны маніторынг розных абмежаванняў, якія ствараюцца для вернікаў ва ўмовах зняволення.







