Адбылася беатыфікацыя беларускіх каталіцкіх дзеячаў – ахвяраў савецкага рэжыму

23 траўня ў Санкт-Пецярбургу адбылося афіцыйнае закрыццё дыяцэзіяльнай стадыі працэсу беатыфікацыі шэрагу каталіцкіх дзеяўчаў ХХ стагоддзя, новапакутнікаў Расіі ХХ стагоддзя лацінскага і ўсходняга абрадаў, у тым ліку звязаных з Беларуссю. На гэта звяртае ўвагу каталіцкі канал Słuchać hadko!
Сярод будучых святых наступныя асобы:
Біскуп Антоні Малецкі (1861-1935) паходзіў з сям’і перасяленцаў з Беларусі, у 1880-х служыў у Віцебску і Менску.
Біскуп Караль Слівоўскі (1855-1933) служыў у 1880-х у Сянно і Лепелі.
Ксёндз Канстанцін Будкевіч (1867-1923) служыў у 1896-1903 у Віцебску.
Ксёндз Ян Тройга (1881-1932) з беларускай сялянскай сям’і Беласточчыны. У 1900-х служыў і выкладаў у Магілёве.
Ксёндз Антоні Дзямяшкевіч (1891-1937) з беларускай сялянскай сям’і Аршанскага павету, служыў на Смаленшчыне і Браншчыне.
Ксёндз Францішак Будрыс (1882-1937).
Ксёндз Антон Чарвінскі (1881-1938).
Ксёндз Павел Хоміч (1893-1942) з беларускай сялянскай сям’і з Ваўкавыску, у Санкт-Пецярбургскай семінарыі і акадэміі належаў да беларускага кола.
Законніца Ганна Абрыкосава (1882-1936).
Свецкая Каміла Крушальніцкая (1892-1937) шляхцянка з Баранавічаў.
Фота: Vatican News