Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч сустрэўся з міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Макеем

5 лістапада Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч сустрэўся з міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Макеем.

Як было паведамлена на сайце МЗС Беларусі mfa.gov.by, падчас сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, супрацоўніцтва Беларусі і Ватыкана ў межах міжнародных арганізацый.

Пацверджана ўзаемнае імкненне да актывізацыі ўзаемадзеяння Беларусі і Святога Пасаду ў мэтах умацавання пазітыўнай дынамікі двухбаковага супрацоўніцтва і міжканфесійнага дыялогу.

Уладзімір Макей пажадаў Антэ Ёзічу актыўнай плённай працы ў Рэспубліцы Беларусь, адзначаецца на сайце міністэрства.

catholic.by

Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост

Вам таксама будзе цікава