Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Стала вядома сума, якую ўлады патрабуюць выплаціць ад парафіі Чырвонага касцёла

Стала вядома сума, якую ўлады патрабуюць выплаціць ад парафіі Чырвонага касцёла

Стала вядома сума, якую ўлады патрабуюць выплаціць ад парафіі Чырвонага касцёла

Як паведамляла «Хрысціянская візія» два гады таму, былі вядомыя дзве ўмовы аднаўлення службаў у Чырвоным касцёле.

Першая і асноўная – гэта аплата рахунку КУП «Мінская спадчына» за «амартызацыю касцёла і падаткі на карыстанне зямлёй». Квота сумы была невядомая, але на лета 2020 г. складала 156 тыс. рублёў і яшчэ 13 тысяч парафія павінна была плаціць штомесяц.

Другая, дадатковая, умова – гэта змяшчэнне кс. Уладзіслава Завальнюка з пасады кіраўніка парафіі. Другую мову кіраўніцтва Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі выканала ў ліпені бягучага году.

На імшы 22 снежня, як паведаміў Katolik.life, ксёндз Франц Рудзь, новы пробашч парафіі, агучыў суму «запазычанасці». Яна складае 148 тысяч рублеў. Ці будзе гэтая сума выплочвацца і якім чынам, не паведамляецца.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава