Царква і палітычны крызіс у Беларусі

У Варшаве адбылася вялікая прэс-канферэнцыя з нагоды студзеньскіх рэйдаў сілавікоў па родных палітвязняў

У Варшаве адбылася вялікая прэс-канферэнцыя з нагоды студзеньскіх рэйдаў сілавікоў па родных палітвязняў

У Варшаве адбылася вялікая прэс-канферэнцыя з нагоды студзеньскіх рэйдаў сілавікоў па родных палітвязняў
Аўтар
Хрысціянская візія

Арганізацыя"Хрысціянская візія"

Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.

Паводле звестак, вядомых праваабарончым арганізацыям (Dissidentby, ПЦ «Вясна», фонд «Краіна для жыцця»), пачынаючы ад 23 студзеня 2024 года сілавікі прыйшлі да 229 чалавек. Вялікая колькасць з іх — родныя палітвязняў. Мінімум 43 чалавекі падвергліся адміністратыўным пакаранням (штрафы, арышты), у дачыненні мінімум да 24 чалавек распачатыя крымінальныя справы (артыкулы 361-1, 361-2, 361-4 УК РБ — стварэнне і фінансаванне эстрэмісцкага фарміравання, уцягненне і судзейнічанне экстрэміскаму фарміраванню).

Паводле звестак «Краіны для Жыцця», у рэйдах былі задзейнічаны не менш за 174 следчых, імёны якіх фіксуюцца. Вольга Зазулінская, як і іншыя спікеры, засведчыла, што гэта была добра спланаваная акцыя.

Андрэй Стрыжак з арганізацыі дапамогі BYSOL паведаміў пра значнае павелічэнне заявак на эвакуацыю пасля студзеньскай карнай акцыі.

Як Аляксей Лявончык з ByHelp, так і іншыя праваабаронцы і арганізацыі дапамогі пацвердзілі гатоўнасць працягваць сваю дзейнасць у Беларусі.

Прадстаўніца «Хрысціянскай Візіі» Наталля Гарковіч распавяла пра ціск, рэпрэсіі ў дачыненні да вернікаў розных канфесій. У прыватнасці — пра новую рэдацыю закона аб веравызнанні, прынятую 5 студзеня 2024 года, а таксама рэпрэсіі святароў і вернікаў розных канфесій ад 2020 года і падчас карнага рэйду у студзені 2024 года.

Па словах праваабаронцаў, за апошнія гады пратаколы верыфікацый бяспекі былі імі значна ўдасканалены і будуць яшчэ раз перагледжаны.

Значным інструментам уздзеяння у рэйдзе сілавікоў стаў фактар нечаканасці, эмацыйнага ціску, здабыццё інфармацыі з тэхнічных сродкаў на месцы пры вобшуках. Канкрэтнай інфармацыі у 80% выпадкаў сілавікі спачатку не мелі, здабыўшы яе ад запалоханых людзей.

Паводле праваабаронцаў, хоць сілавікі і атакавалі салідарнасць, але «мы працягваем аб’ядноўвацца і будаваць механізмы, якія немагчыма знішчыць рэпрэсіямі».


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава