Евангельскага пастара з Дзісны аштрафавалі на 740 рублёў
Мы раней заўважылі яго імя ў судзе Мёрскага раёна з рэдкім артыкулам. «Віцебская вясна» спраўдзіла, што гэта пастар царквы «Адраджэнне» ў Дзісне.
Аднак зразумець, што менавіта зрабіў Дзмітрый Шавякоў, з апублікаванай пастановы складана — неаднаразова здзейсніў «несанкцыянаваны доступ» да рэсурсаў нейкага ТАА.
Мужчына вядомы ў Дзісне не толькі як пастар, але як і краязнаўца, ініцыятар розных праектаў для горада.