Іваноў Ігар. Хрысціянская візія: Маніторынг парушэнняў правоў грамадзян і рэлігійных суполак і аб’яднанняў
Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Слуханні «Жыццё і вера ва ўмовах ціску: галасы палітвязняў і пераследуемыя беларускія хрысціянскія абшчыны». Брусэль, Еўрапарламент, 31.05.2023 г.
Ігар Іваноў, выдаўца, чалец рабочай групы “Хрысціянская візія”.
Калі група «Хрысціянская візія» абвясціла аб сваім стварэнні 9-га верасня 2020 года, праз месяц пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія выклікалі масавыя пратэсты і супраціўленне грамадзскай супольнасці, яна вызначыла маніторынг парушэнняў правоў грамадзян і рэлігійных суполак і аб’яднанняў на свабоду рэлігіі і веравызнання, свабоду выказвання меркаванняў і мірных сходаў сярод асноўных відаў дзейнасці.
Яшчэ да выбараў такіх людзей, як Павал Севярынец, затрыманы ці арыштаваны. Іхні пераслед не быў відавочна накіраваны супраць ажыццяўленне іхняй веры (Севярынец быў затрыманы за публічныя пратэсты), аднак іх палітычны і маральны выбар быў натхнёны іх хрысціянскай верай. Гэты выбар выклікаў ганенні з боку дзяржаўных і царкоўных улад.
Гэта з’яўляецца важным аспектам Хрысціанскай візіі ў разуменні сваёй працы ў галіне маніторынгу пераследу ў Беларусі: акрамя фіксацыі і выкрыцця фактаў пераследу, таксама забеспячэнне таго, каб матывацыя пратэстуючых – асабліва ў тых выпадках, калі важныя іх вера і рэлігійная прыналежнасць – таксама была вядома.
З часам гэты падыход дазволіў нам убачыць больш шырокую і поўную карціну рэакцыі хрысціян і хрысціянскіх цэркваў на палітычныя крызісы, гвалт і жорсткасць, якія падтрымліваюцца дзяржавай, а таксама эвалюцыю гэтых рэакцый з цягам часу. Ён малюе ашаламляльную карціну надзвычайна жорсткага кантролю рэжыму Лукашэнкі над рэлігійнымі суполкамі, у прыватнасці – над іх іерархамі; і адчайнага, часта паспяховага, але не без балючых наступствах, супраціўлення аўтакратычнаму рэжыму з боку некаторых вернікаў, духавенства і іерархаў.
Першапачаткова мы не чакалі, што ён стане тым, чым ён з’яўляецца зараз: масіўным дакументам з шасці частак, у якім падрабязна апісаны сотні імёнаў і спраў. Ён рос занадта хутка, чым хто-небудзь з нас чакаў. Згуртаванне Хрысціянская візія фактычна ператварылася ў праваабарончую арганізацыю.
Інфармацыя, уключаная ў маніторынг, паступае праз шэраг каналаў. Самы галоўны з іх базуецца на давераных адносінах чальцоў Хрысціянскай візіі з суайчыннікамі ў Беларусі ў розных супольнасцях, на розных узроўнях адказнасці і кіраўніцтва.
У 2020-м годзе ў Беларусі яшчэ існавалі незалежныя ад дзяржавы сродкім масавай інфармацыя і сацыяльныя медыйныя праэкты, якія часта прадстаўлялы матэрыялы, якія з’яўляліся цікавамі для Хрысціянскай візіі. З тых часоў гэтая крыніца знікла.
Пераследам, у тым ліку затрыманням і арыштам рознай працягласці, падвяргалася і значная частка чальцоў Хрысціянскай візіі – як вернікі, так і святары. Яны былі бясцэннымі крыніцамі для атрымання больш падрабязнай і дэталёвай карціны пераследу па матывах, звязанай з верай і рэлігіяй, і сітуацыі ў беларускіх турмах, уключаючы катаванні і зневажаньне чалавечай годнасці альбо бесчалавечнае абыходжанне.
З цягам часу рэпрэсіі працягаваліся, і Маніторынг ператварыўся ў цяперашні шасцічастковы дакумент.
Яго першая частка тычыцца пераследу ўнутры саміх рэлігійных суполак. Значная колькасць пераважна праваслаўных святароў былі пазбаўлены служэння ў Царкве, былі пераведзены ў менш значныя парафіі ці нават пазбаўлены магчымасці ажыццяўляць святарскае служэнне за адкрытую падтрымку народных пратэстаў, альбо за адмову быць адкрытымі прыхільнікамі рэжыму Лукашэнкі. Мінскі Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр адхіліў ад нясення служэння ў манастыры як святароў, так і простых вернікаў.
Адміністрацыйны пераслед і ціск з боку ўладаў – самы вялікі раздзел Маніторынгу. З самага пачатку супраціву ў жніўні 2020 года пратэстуючыя, у тым ліку хрысціяне, падвяргаліся надзвычайнаму гвалту з боку міліцыі, АМАПу і супрацоўнікаў турмаў. Тры браты – Мікалай, Аляксей і Сяргей Меляннцы, усе евангельскія хрысціяне – былі затрыманыя падчас малітвы за мір у Беларусі ў прыпаркаванай машыне. Мікалая і Аляксея збілі дубінкамі і затрымалі. Сяргея катавалі электрашокерам і даставілі ў лякарню. Упраўленне ўнутраных спраў па Мінску шантажавала Сяргея Мельянца тым, што ўзяло пад апеку яго семярых дзяцей, каб прымусіць яго замаўчаць. Праваслаўнага святара Сяргея Разановіча, ягоных жонку і сына абвінавацілі ва ўдзеле ў “тэрарыстычнай” групе Мікалая Аўтуховіча, палітвязня. А. Сяргей Разановіч адмовіўся даваць паказанні ў судзе. Замест гэтага былі зачытаныя паказанні, дадзеныя ім на следстве, дзе ён нібыта чуў ад Мікалая Аўтуховіча аб яго неканкрэтных намерах збіць самалёт Лукашэнкі з ручнога гранатамёта. А. Сяргей Разановіч быў асуджаны на 16 гадоў калоніі строгага рэжыму. Жонка была асуджаная на 15 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Іхняга сына Паўла прыгаварылі да 19 гадоў калоніі строгага рэжыму. Усе яны падвяргаліся катаванням падчас следства і суда.
Дзяржаўны пераслед распаўсюджваецца і на царкоўныя ўстановы і супольнасьці. Ім пагражалі адкліканнем рэгістрацыі (гэта робіць рэлігійную дзейнасць незаконнай), зачынялі іхнія храмы і малітоўныя залы, адклікалі дазвол замежных святароў на рэлігійную дзейнасць, блакавалі атрыманне дабрачыннай дапамогі з-за мяжы і нават накладалі штрафы за несанкцыянаваныя хрышчэнні. Адмысловую агалоску атрымала справа арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, калі яму, грамадзяніну Беларусі, іміграцыйныя ўлады забаранілі вярнуцца ў краіну. Арцыбіскуп Кандрусевіч пасля чатырох месяцаў вымушанага пражывання ў Польшчы ў сувязі з візітам спецыяльнага пасланніка Папы вярнуўся ў Беларусь і амаль адразу пакінуў сваё служэнне.
Правы затрыманых, арыштаваных і зняволеных, якія адбываюць пазбаўленне волі па палітычных матывах, часта істотна горшыя, чым у іншых. Часта іх катуюць ці падвяргаюць абразліваму альбо бесчалавечнаму абыходжанню. Іх трымаюць у карцэрах па шмат дзён і нават месяцаў. Доступ да свежага паветра, фізічных практыкаванняў, прадуктовых перадач, тэлефонных званкоў і спатканняў строга абмежаваны ці нават цалкам забаронены.
Гэта адбіваецца на іхнім здароўі і псіхічным стане. Зняволеным хрысціянам не давалі доступу да Бібліі, падпіскі на рэлігійныя перыядычныя выданні ці не дазвалялі мець рэлігійныя прадметы, такія як крыжы. Хрысціянскя візія неаднаразова звярталася да святароў і іерархаў з просьбай наведаць канкрэтных палітвязняў і арганізоўвала такія візіты. Група мае праграму гуманітарнай дапамогі палітычным вязням, якая ўлічвае іх рэлігійныя патрэбы. Гэта таксама пакрывае іх патрэбы ў галіне аховы здароўя, напрыклад, аплата паслуг прыватнага стаматолага пры неабходнасці. Група шукае адвакатаў, гатовых працаваць з палітычнымі вязнямі, і дапамагаюць эвакуяваць тых, хто знаходзіцца ў непасрэднай небяспецы.
Факты катаванняў, знявагі да годнасці або бесчалавечнае абыходжанне ў турмах і следчых ізалятарах з’яўляюцца шматлікімі і вельмі засмучальнымі. Група выступала з заявамі і паведамляла пра такія выпадкі міжнародным праваабарончым арганізацыям і СМІ. Асобнай згадкі заслугоўвае смерць Вітольда Ашурка пры нявысветленых абставінах у калоніі строгага рэжыму. Ён быў веруючым каталіком і актывістам, які адбываў пяцігадовы тэрмін пасля закрытага суда. Пасля перадачы сваякам на целе Ашурака былі шматлікія сляды траўмаў.
Праца Хрысціянскай візіі па маніторынгу парушэнняў правоў чалавека і насілля ў Беларусі накіравана як на нашых суайчыннікаў па ўсім свеце, так і на міжнародную супольнасць. Гэта гарантуе, што абуральныя парушэнні не застануцца без увагі ані зараз, ані будуць ігнаравацца ў будучыні, а іхнія ахвяры будць мець магчымасць атрымліваць дапамогу. Публікацыі Хрысціянскай візіі часта цытуюць галоўныя беларускія СМІ, якія непадпарадкаваныя дзяржаве. Маніторынг з’яўляецца асноўнай крыніцай публікацый у Беларусі і за мяжой, напрыклад, нарвежскай праваабарончай арганізацыі Forum 18.