Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Дыскусія «Удзел хрысціян у палітыцы» і прэзентацыя беларускага перакладу «сацыяльных» энцыклік адбудуцца ў Варшаве 7 чэрвеня

Аўтар
Хрысціянская візія

Арганізацыя"Хрысціянская візія"

Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.

У якасці дыскутантаў выступяць ксёндз Вячаслаў Барок, святар Аляксандр Кухта і пастар Кшыштаф Зарэмба. Яны абмяркуюць, ці павінны хрысціяне быць актыўнымі ў грамадскім жыцці і ў палітыцы і на якіх прынцыпах павінен грунтавацца такі ўдзел.

Тры энцыклікі Rerum Novarum, Graves de Communi Re і Quadragesimo anno, якія ўпершыню публікуюцца на беларускай мове, былі выдадзеныя ў 1891–1931 гадах. Гэтыя лісты Папы Рымскага да ўсіх каталікоў у пытаннях эканомікі, сацыяльнага ладу, маралі і палітыкі паклалі пачатак ідэалогіі хрысціянскай дэмакратыі і сацыяльнаму вучэнню Каталіцкай царквы. Выданне выйшла пры падтрымцы Руха беларускай салідарнасці.

Мерапрыемства адбудзецца 7 чэрвеня, а 18.00
???? Прастора «Пад Жырандоляй» (Варшава, Hoża 41, lok 2)

Для ўдзелу неабходная рэгістрацыя па спасылцы.

Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост

Вам таксама будзе цікава