Царква і палітычны крызіс у Беларусі

«Хрысціянская візія» на слуханнях у Еўрапарламенце

«Хрысціянская візія» на слуханнях у Еўрапарламенце

«Хрысціянская візія» на слуханнях у Еўрапарламенце
Аўтар
Хрысціянская візія

Арганізацыя"Хрысціянская візія"

Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.

31 траўня ў Еўрапарламенце адбыліся слуханні «Жыццё і вера ва ўмовах прыгнёту: галасы палітвязняў і пераследуемыя беларускія хрысціянскія абшчыны», якія былі праведзеныя ў суарганізацыі з групай “Хрысціянская візія”.

На мерапрыемстве з дакладамі выступілі святары Уладзімір Драбышэўскі (праваслаўны) і Вячаслаў Барок (каталік), якія пацярпелі ад пераследу рэжымам Лукашэнкі, былі арыштаваныя, а потым вымушаныя выехаць з Беларусі. Маніторынг пераследу прадставіў выдавец, сябра «Хрысціянскай візіі», Ігар Іваноў (грэка-каталік). Апроч таго, сваёй гісторыяй палітычнага зняволення падзялілася каардынатарка праграмы па палітычных вязнях «Хрысціянскай візіі» Валерыя Чарнаморцава (праваслаўная). Багаслоў і гісторык Наталля Гарковіч (праваслаўная) прадставіла даклад па царкоўнай і палітычнай сітуацыі ў Беларусі.

Удзел у канферэнцыі таксама прыняў Віталь Рымашэўскі з Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

@christianvision


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава