Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру

Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру

Placeholder
Аўтар
Хрысціянская візія

Арганізацыя"Хрысціянская візія"

Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.

У 90-я гг. праваабаронца быў адным з кіраўнікоў Беларускай каталіцкай грамады, старшынёй касцёльнага камітэта парафіі св. Роха ў Мінску, выдаваў шмат каталіцкай літаратуры.

У 2012 г., падчас турэмнага зняволення па справе т.зв. нясплаты падаткаў, Бяляцкага ў калоніі адведваў тагачасны нунцый Клаудыё Гуджэроцці. Іерарх тады прыехаў па даручэнні папы Бэнэдыкта XVI каб перадаць яго благаслаўленне. У сваіх “Турэмных сшытках” Бяляцкі апісваў гэтую сустрэчу. Між іншым ён напісаў: “Гуджэроцці сказаў: “Я буду ў кастрычніку ў папы. Што перадаць яму?”. — Скажыце, што гэта найвялікшая падзея ў маім жыцці. Увага і клопат папы пра нас. (…) Будзем спадзявацца, што ягонае заступніцтва за палітычных зняволеных у Беларусі дасць плён”.

Алесь Бяляцкі з’яўляецца палітвязнем і сёння. Нобелеўскі лаўрэат знаходзіцца ў турме з ліпеня 2021-га.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава