Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Чырвоны касцёл у Менску высяляюць

Чырвоны касцёл у Менску высяляюць

Placeholder
Аўтар
Хрысціянская візія

Арганізацыя"Хрысціянская візія"

Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.

У групе «Хрысціянская візія» ў каментары «Белсату» адзначылі, што «нават калі стан будынку сапраўды аварыйны, выклікае непаразуменне, чаму такія рашэнні прымаюцца непразрыста – без удзелу каталіцкага касцёлу і грамадскасці, не прапануюць варыянты вырашэння праблемы».

«Наконт пажару таксама шмат пытанняў – чаму расследаванне прычын пажару было таемным. Калі пажар адбыўся ў Будславе, святыню ў вернікаў не забіралі, нягледзячы на тое, што пажар сапраўды значна пашкодзіў будынак, разбурэнні былі бачны нават візуальна і аб’ектыўна, эксплуатаваць будынак у такім стане было немагчыма, аднак ніякіх падобных варожых крокаў з боку ўладаў у дачыненні да касцёлу ў дадзеным выпадку не было. Рамонт будынку таксама можна сумяшчаць з яго эксплуатацыяй паводле прызначэння, гэтыя пытанні павінны былі б вырашацца з удзелам супольнасці», – заявілі ў «Хрысціянскай візіі».

А вось у магчымасць вырашэння пытання з Чырвоным касцёлам у межах легальнага поля ў групе не вераць, бо «ў Беларусі цяпер дзейнічае рэжым «праўнага дэфолту», але не прававой дзяржавы», а бокам канфлікту выступаюць самі ўлады. На думку суразмоўцаў, такія дзеянні рэжыму нельга інтэрпрэтаваць інакш, чым ціск.

«Рэжым Лукашэнкі чарговы раз спрабуе прадэманстраваць сваю неабмежаваную ўладу ў дачыненні да ўсіх беларускіх грамадзянаў і супольнасцяў, якія знаходзяцца ў яго ў закладніках, паказаць, што ніводная асоба ці група не мае імунітэту ад падобнага ціску; прадэманстраваць уласную палітычную суб’ектнасць. Беларускі рэжым перайшоў ужо на той узровень гвалту, калі гвалт перастае мець прагматычную каштоўнасць і быць адным з інструментаў падтрымкі сацыяльнага кантракту. Гэта ўжо не рацыянальныя, а афектыўныя паводзіны і рэакцыі», – мяркуюць у «Хрысціянскай візіі».

Тым не менш, каталіцкія ўлады Беларусі пакуль маўчаць – замерлі «перад агрэсарам, баючыся раз’юшыць яго яшчэ больш».

«Касцёл маўчыць, але маўчыць пакуль. Варожыя дзеянні ўладаў могуць працаваць як на запужванне, так і выступіць трыгерам жорсткай контррэакцыі. Паколькі Чырвоны касцёл мае досыць высокі сімвалічны статус для беларускага грамадства наогул, то адчуўшы падтрымку грамадства, Касцёл можа набрацца сіл і смеласці на такую контррэакцыю», – не выключаюць суразмоўцы.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава