Святлана Ціханоўская сустрэлася з мітрапалітам Варшаўскім, кардыналам Казімірам Нычам
Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Лідарка абмеркавала з іерархам рэлігійныя рэпрэсіі ў Беларусі, неабходнасць падтрымкі Касцёла і ўсіх хрысціян якіх пераследуе беларускі рэжым. Былі выказаны словы падзякі за дапамогу беларусам якія знаходзяцца ў Польшчы, за арганізацыю каталіцкіх службаў па-беларуску.
Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што хрысціянскія лідары, у тым ліку каталіцкія біскупы Беларусі, знаходзяцца пад пастаянным ціскам. Было ўзгадана закрыццё касцёла св. Сымона і Алены ў Мінску, затрыманне каталіцкіх і служыцеляў іншых Цэркваў. Толькі цягам апошніх 2 гадоў каля 10 ксяндзоў былі змушаны пакінуць Беларусь, з іх палова палякаў. Ціханоўская звярнулася да кардынала з просьбай праяўляць салідарнасць з мясцовымі хрысціянамі ў публічным полі.
Лідарка беларусаў распавяла пра руйнаванне польскіх каталіцкіх могілкаў у Беларусі мясцовымі ўладамі. Яна падкрэсліла, што біскупы Беларусі не выказваюцца з гэтай нагоды, таму што ў склаўшыхся ўмовах гэта небяспечна і можа справакаваць дадатковыя рэпрэсіі.
Святлана Ціханоўская звярнулася да кардынала Ныча з просьбай у спрыянні арганізацыі беларускай парафіі ў Варшаве. Як прыклад яна ўзгадала беларускую парафію ў Вільні. Таксама Ціханоўская прыгадала, што нягледзячы на агульны прыхільны падыход да беларусаў у Польшчы, у некаторых гарадах беларусы-католікі пакуль маюць фармальныя цяжкасці ў арганізацыі малітвы па-беларуску.
У рамах Дня Дапамогі Касцёлу на Усходзе, які праходзіць у першую нядзелю Адвэнту, Ціханоўская і кардынал Ныч абмеркавалі арганізацыю малітвы за Беларусь. Іерарх пагадзіўся падтрымаць дадзеную акцыю.
Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай