Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Наста Дашкевіч апублікавала ўрывак з ліста Зміцера

Наста Дашкевіч апублікавала ўрывак з ліста Зміцера

Placeholder
Аўтар
Хрысціянская візія

Арганізацыя"Хрысціянская візія"

Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.

— «Гэтаксама і Дух дапамагае ў слабасьцях нашых, бо мы ня ведаем, пра што маліцца, як трэба, але Сам Дух заступаецца за нас стагнаньнямі невымоўнымі. А Той, Які дасьледуе сэрцы, ведае, што за думка ў Духа, Які паводле волі Бога заступаецца за сьвятых. А мы ведаем, што тым, якія любяць Бога, пакліканым паводле Яго пастановы, усё садзейнічае на дабро.» (Рым 8:26-28).

Гэта заўсёды было маім любімейшым месцам Пісаньня: усё Бог пераверне на дабро тым, якія любяць Яго і пакліканыя па Яго пастанове. Канешне, Сатана хоча зьнішчыць нас ці хаця б разбурыць нашую веру — то бок, нас саміх — але Госпад усё пераверне на дабро, калі толькі мы любім Яго і трымаемся ў Ягонай пастанове. Я не ведаю, як нам гэта ўсё пераадолець, але ведаю дакладна, што нам трэба ўсім сэрцам, усёй душою і ўсім разуменьнем любіць Ісуса Хрыста — і тады нам усё будзе садзейнічаць на дабро!

Зьміцер Дашкевіч. СІЗА №1, 28.04.2022.

Крыніца


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава