Ксёндз Канстанцін Анашка: “Я патрабую вываду расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі”
Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Марыянін з Мінску напісаў:
“Я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь і каталіцкі святар, выступаю супраць саўдзелу Беларусі ў ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны.
Я патрабую вываду расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі. Я хачу, каб мая краіна стала тэрыторыяй бяспекі і не прымала ўдзелу ў вайне.
Зусім нядаўна ў Росіцы мы ўспаміналі страшэнную трагедыю вайны і мужную ахвяру нашых айцоў-марыянаў. Праз некалькі дзён пасля урачыстасцей гэтая гісторыя нажаль стала рэальнасцю. Так быць не павінна!
Мае сабраты — марыяне служаць ва Украінскіх гарадах. У Харкаве нашыя айцы разам з вернікамі мужна сустракаюць увесь жах вайны.
Молімся за іх асабліва праз заступніцтва благаслаўлёных Росіцкіх Мучанікаў. Благаслаўлёныя Юры і Антоні, маліцеся за Украіну! Маліцеся за нас!”