Святы-Лісавеценскі манастыр выклаў віншаванне з картай чужой краіны, у чужых колерах і з чужымі вайскоўцамі
Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Відаць, нармалізаваным беларускім царкоўным уладам сёння далі загад урачыста адзначыць абсалютна нецаркоўнае, а з улікам кантэксту і нехрысціянскае свята – дзень савецкай арміі, які яшчэ чамусьці называецца Днём абаронцаў Айчыны.
У Горадні праваслаўны епіскап Антоній, прызначаны замест звольненага Арцемія, са сваім сакратаром і лютэранскім пастарам усклалі разам з дэпутатамі і ўсякімі чыноўнікамі кветкі.
У Менску каталіцкі мітрапаліт Юзаф Станеўскі, якім замянілі Тадэвуша Кандрусевіча, будзе служыць святую Імшу ў інтэнцыі ўсіх, хто абараняў і абараняе нашу Айчыну. Ці маюцца на ўвазе тыя, хто разгружае расейскія цягнікі і стаяў у ачапленнях на маршах, невядома.
Але далей за ўсіх пайшоў праваслаўны Святы-Лісавеценскі манастыр у Навінках. Там увогуле выклалі віншаванне з картай чужой краіны, у чужых колерах і з чужымі вайскоўцамі. На думку сммшчыка манастыра, “без вашей помощи Отечество в опасности”. Чыё толькі, пытанне.