Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Зварот святароў і міранаў да хрысціян Беларусі

Зварот святароў і міранаў да хрысціян Беларусі

Зварот святароў і міранаў да хрысціян Беларусі
Читать по-русски To read of englisch Leggi in italiano Przeczytaj po polsku

Дарагія браты і сёстры, хрысціяне шматпакутнай беларускай зямлі!

Мы, ніжэйпадпісаныя, духавенства і міране Рускай Праваслаўнай Царквы, іншых Памесных Праваслаўных Цэркваў, вернікі Рымска-Каталіцкай Царквы, а таксама хрысціяне іншых канфесій, якія жывуць у Расіі і іншых краінах, звяртаемся да вас са словамі салідарнасці, падтрымкі і суцяшэння.

Даваць прававую ацэнку падзеям, якія адбываюцца ў грамадстве, — справа юрыстаў, а не царкоўнай супольнасці. Тым не менш, згодна з Асновамі сацыяльнай канцэпцыі РПЦ, яна не можа быць ізалявана “ад удзелу ў рашэнні сацыяльна значных задач” і не можа быць пазбаўлена “права даваць ацэнку дзеянням улад” (III.3), у першую чаргу — маральную ацэнку.

Кожны з нас ведае па вопыце, што “свет ляжыць у зле” (1 Ін. 5:19). Кожны з нас, незалежна ад краіны знаходжання, сутыкаецца з несправядлівасцю, падманам і крывадушшам. Аднак падзеі, якія адбываюцца ў вашай краіне цягам апошніх некалькіх месяцаў, не пакідаюць нам магчымасці назіраць за імі моўчкі і абыякава. Хоць нас і падзяляюць палітычныя межы, мы, праваслаўныя людзі, — члены аднаго Цела Хрыстова, а таму, паводле слова апостала, “калі пакутуе адзін член, то з ім пакутуюць усе члены” (1 Кар. 12:26).

16 жніўня Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы выступіў са зваротам, дзе было, у прыватнасці, сказана: “Мы верым і спадзяемся, што кіраўніцтва дзяржавы, якое па праву заклікана паважаць і абараняць свой народ, спыніць гвалт, пачуе галасы пакрыўджаных і нявінна пацярпеўшых у перыяд супрацьстаяння, а тых, хто ўчыніў зверства і жорсткасць — аддасць законнаму суду і асуджэнню”. Гэтага не адбылося. Ніхто з тых, хто ўчыніў “зверства і жорсткасць”, не быў асуджаны; наадварот, градус гвалту толькі павышаецца. Задакументаваныя выпадкі траўм, атрыманых у аддзяленнях міліцыі і следчых ізалятарах, лічацца сотнямі. Сведчанні пра катаванні, знявагу і здзек з затрыманых, якія пацвярджаюцца фотаздымкамі і відэазапісамі, уваскрашаюць у памяці зверствы нямецкіх акупацыйных улад і катаў НКУС на вашай зямлі.

Вось сведчанне святара Аляксандра Кухты, які быў у валанцёрскім лагеры ля мінскай турмы на Акрэсціна і сустракаў людзей, затрыманых у першыя дні пратэстаў: “Я … на свае вочы бачыў збітых людзей, якіх катавалі падчас затрымання, катавалі ў аўтазаку, катавалі ў турме. Катавалі кулакамі, дубінкамі і электрашокерам. Не кармілі па тры дні запар, трымалі на вуліцы ці ў камерах 5х6 метраў па 40 чалавек (яны спалі стоячы) і перыядычна збівалі. Проста так. Без падставы. Таму што могуць… Яшчэ быў хлопец, якому дубінкамі на спіне выбілі крыж. Навошта? Чаму?” З пачатку жніўня загінулі некалькі чалавек, у тым ліку 31-гадовы Раман Бандарэнка, які пасля затрымання быў збіты да смерці.

Напярэдадні свята Нараджэння Хрыстовага з асаблівай вастрынёй і болем мы прыгадваем гісторыю пра іудзейскага цара, які загубіў шмат маладых жыццяў, баючыся згубіць уладу. Ажываюць журботныя словы старазапаветных прарокаў:

“Слухайце, правадыры Іакава і князі дому Ізраіля: ці ж не вам трэба ведаць праўду? А вы ненавідзіце добрае і любіце злое; здзіраеце з іх скуру іх і мяса з касцей іх, ядзіце мяса народа Майго і здзіраеце з іх скуру іх, а косці іх ламаеце і крышыце, нібы ў гаршчок, і мяса — бы ў кацёл. І будуць яны клікаць Госпада, але Ён не пачуе іх і схавае аблічча Сваё ад іх на той час, калі яны ліхадзейнічаюць” (Міх. 3:1-4).

Служыцелі Царквы Хрыстовай, якія ўзвышаюць голас супраць ілжы і гвалту, церпяць у Беларусі націск і пагрозы. “Дзяржава з абыякавасцю на гэта глядзець не будзе”, “трэба, каб праваахоўныя органы далі ім ацэнку” — гэтыя дырэктывы ўлады выконваюцца. Арцыбіскупу Рымска-Каталіцкай Царквы Тадэвушу Кандрусевічу, які звярнуўся да ўлад з заклікам распачаць дыялог і спыніць гвалт, забаронены ўезд у краіну. За адзіночны выхад з плакатам з выявай партрэта Ньютана і яго формулай “на ўсякае дзеянне ўзнікае супрацьдзеянне”, а таксама за ўдзел у мірнай дэманстрацыі клірык Гомельскай епархіі святар Уладзімір Драбышэўскі атрымаў у суме 25 дзён арышту. Іерэю Аляксандру Богдану, клірыку Гродзенскай епархіі, вынеслі папярэджанне за ўскладанне кветак 13 верасня ў памяць пра загінулага дырэктара музея Канстанціна Шышмакова, які адмовіўся падпісаць выніковы пратакол галасавання, а пасля быў знойдзены мёртвым. Пасля знішчэння імправізаваных мемарыялаў на месцы захопу Рамана Бандарэнкі ў Мінску 15 лістапада, а таксама ў іншых месцах старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ протаіерэй Сергій Лепін напісаў на сваёй старонцы ў Facebook: “Не зразумею, навошта гэты здзек з партрэтаў забітага, з кветак у яго памяць, навошта гэтае сатанінскае таптанне знічак і абразкоў, барацьба з імправізаваным мемарыялам на двары, уздоўж дарог…? У чым сэнс? Не ўзгоднена, так? А вось гэткія паводзіны і стаўленне — яно ўзгоднена? З кім?” Толькі адно гэта запытанне каштавала святару афіцыйнага папярэджання ад пракуратуры, дзе, у прыватнасці, было сказана, што ён свядома павышае ўзровень напружанасці ў грамадстве, распальвае нянавісць да органаў улады, заахвочвае да агрэсіі і, акрамя таго, яго выказванне мае рысы паклёпу. Такое ж папярэджанне атрымаў каталіцкі біскуп Юрый Касабуцкі за крытычнае выказванне з той жа нагоды. Зараз ім абодвум пагражае завядзенне крымінальнай справы.

Мы выражаем нашу салідарнасць, падтрымку і глубокую павагу іерархам, святарам і ўсім хрысціянам, якія, пагарджаючы небяспекай, нагадваюць пра свабоду і вартасць чалавечай асобы, створанай па вобразе і падабенстве Божым. Ваша служэнне, міласэрнае і праведнае, выяўляецца ў клопаце і заступніцтве за кожнага збітага, абылганага, прыніжанага, нявіннага і спакутаванага чалавека. Кожны, хто не пайшоў на змову з сумленнем дзеля выгады і бяспекі, з’яўляецца для нас прыкладам годнасці і мужнасці.

На жаль, цяпер многія ўпэўнены, што Царква заўсёды на баку тых, у каго сіла, што Царква заўсёды пад іх прыстасоўваецца, абслугоўваючы іх інтарэсы. Ваша служэнне паказвае, што гэта не так. Казанне архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія, дзякуючы запісу на YouTube, сагрэла сэрцы дзесяткаў тысяч людзей. Духавенства і міран, мужчын і жанчын — усіх вас накіроўвае любоў, а гэта самая вялікая сіла на зямлі.

Думаючы пра вас, нельга не прыгадаць словы, якія звярнуў Свяцейшы Патрыярх Ціхан да Савета народных камісараў праз год пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі:

“Мы ведаем, што нашы выкрыванні выклічуць у вас толькі злосць і абурэнне і што вы будзеце шукаць у іх толькі падставу для абвінавачання нас у супраціве ўладзе, але чым вышэй будзе ўздымацца “стоўп злосці” вашай, тым больш верным будзе яно сведчаннем справядлівасці нашых выкрыванняў. Не наша справа судзіць пра зямную ўладу, усякая ўлада, ад Бога дапушчаная, схіліла б да сябе наша благаславенне, калі б яна сапраўды сталася “Божым слугой” на карысць падначаленых і была страшная “не для добрых спраў, а для злых” (Рым. 13:34). Сёння ж да вас, хто ўжываюць уладу на пераслед бліжніх, знішчэнне нявінных, звяртаем мы наша слова раджання: адсвяткуйце ўгодкі свайго знаходжання пры ўладзе вызваленнем вязняў, спыненнем кровапраліцця, гвалту, спусташэння, абмежавання веры; звярніцеся не да разбурэння, а да наладжвання парадку і законнасці, дайце народу жаданы заслужаны ім адпачынак ад міжусобнай вайны. А інакш спагнана будзе ад вас усякая кроў праведная, якую вы праліваеце (Лк. 11:51), і ад мяча загінеце самі вы, хто ўзялі меч (Мф. 26:52)”.

Любая праява вашага свабоднага духу будзе выклікаць злосць і абурэнне, але іншага шляху для хрысціян няма. Няхай вас умацоўваюць прыклады свяціцеляў Амвросія Медыяланскага, Іаана Залатавуста, Філіпа Маскоўскага і многіх іншых, хто не пабаяўся выкрываць зло і няпраўду носьбітаў улады. “Ніхто, запаліўшы свечку, не ставіць яе ў патаемным месцы, ні пад пасудзінай, а на падсвечніку, каб тыя, што ўваходзяць, бачылі святло” (Лк. 11:33).

Мы ўзносім малітвы за беларускую зямлю, спадзяючыся на тое, што больш ніхто не будзе прыніжаны, збіты, скатаваны ці забіты з-за сваіх перакананняў. Мы молімся за тых, хто, выконваючы прысягу і загады, мае ўладу ўжываць сілу і зброю супраць пратэстуючых. Няхай кожны, хто носіць форму і зброю, захавае сумленне, гонар і годнасць, адказнасць перад суграмадзянамі, перад сваімі братамі і сёстрамі.

Мы верым у тое, што мірны дыялог — гэта адзіная альтэрнатыва гвалту. На шляху да свята Нараджэння Хрыстовага мы ведаем, што разам з усімі вамі, жыхарамі Мінска, Гродна, Гомеля, Брэста, Магілёва, Віцебска, у малых гарадах і вёсках, зусім хутка мы сустрэнем Богадзіцятка Хрыста і пачуем у зімовай ночы словы:

Слава ў вышніх Богу і на зямлі мір, у людзях добрая воля!

Падпісаць ліст можна тут.

  1. Михаил Алдашин, православный, художник-мультипликатор, Россия
  2. Ив Аман, католик, ученый, профессор, Франция
  3. Андрей Анисимов, православный, архитектор, Россия
  4. Александр Архангельский, православный, писатель, Россия
  5. Сергей Ахунов, православный, композитор, Россия
  6. Протоиерей Олег Батов, православный, священник, Россия
  7. Марина «Тикки Шельен» Богданова, католичка, филолог, переводчик, Болгария
  8. Полина Богданова, православная, театровед, Россия
  9. Мария Божович, православная, филолог, Россия
  10. Сергей Брюн, католик, историк, Россия
  11. Катерина Гордеева, католичка, журналист, Россия
  12. Евгений Гейнрихс, католик, священник, Россия
  13. Борис Гребенщиков, православный, музыкант («Аквариум»), Россия.
  14. Протоиерей Леонид Грилехес, православный, священник, Бельгия
  15. Иеромонах Иоанн (Гуайта), православный, священник, Россия
  16. Анна Данилова, православная, главный редактор портала «Православие и Мир», Россия
  17. Александр Дворкин, православный, религиовед, Россия
  18. Адриано Делл’Аста, католик, доцент университета, Италия
  19. Андрей Десницкий, православный, филолог, Россия
  20. Денис Драгунский, православный, писатель, Россия
  21. Ксения Драгунская, православная, литератор, Россия
  22. Юлия Зайцева, православная, журналист, Россия.
  23. Андрей Зубов, православный, историк, Россия
  24. Марта Карлетти, католичка, журналист, Италия
  25. Лариса Климова, православная, филолог, Россия
  26. Протоиерей Андрей Кордочкин, православный, священник, Испания
  27. Александр Корноухов, православный, художник, Россия
  28. Мария Корноухова, православная, художник, Россия/Грузия
  29. Александр Кравецкий, православный, филолог, Россия
  30. Ксения Кривошеина, православная, литератор, общественный деятель, Франция
  31. Никита Кривошеин, православный, литератор, общественный деятель, Франция
  32. Иерей Сергий Круглов, православный, священник, Россия
  33. Дмитрий Крымов, православный, театральный режиссер, Россия
  34. Андрей Кузнецов, православный, художник (“Митьки”), Россия
  35. Михаил Кукин, православный, преподаватель, Россия
  36. Майя Кучерская, православная, писатель, Россия
  37. Инга Леонова, православная, архитектор, главный редактор журнала The Wheel, США
  38. Алексей Лидов, православный, историк искусства и византолог, Россия
  39. Протоиерей Андрей Лоргус, православный, священник, Россия
  40. Игорь Лужецкий, католик, учитель истории, Россия
  41. Александр Маноцков, православный, композитор, Россия
  42. Ольга Меерсон, православная, славист, США
  43. Протоиерей Георгий Митрофанов, православный, священник, Россия
  44. Каринна (в крещении Ксения) Москаленко, православная, адвокат, юрист-международник, Россия/Франция
  45. Валида Навериани, православная, химик-реставратор, Россия/Грузия
  46. Протоиерей Сергий Никифоров, православный, священник, Россия
  47. Борис Новодержкин, православный, психолог, Болгария
  48. Светлана Панич, православная, переводчик, Россия
  49. Протоиерей Вячеслав Перевезенцев, православный, священник, Россия
  50. Иеромонах Димитрий (Першин), православный, священник, Россия
  51. Мария Пименова, православная, искусствовед, Россия
  52. Ирина Пярт, православная, педагог, Эстония
  53. Леонид Разгон, православный, детский реабилитолог, Россия
  54. Юрий Рост, православный, журналист, Россия
  55. Елена Ручкина, православная, актриса, Россия
  56. Петр Сахаров, католик, филолог, Россия
  57. Зоя Светова, православная, журналист, Россия
  58. Ольга Седакова, православная, поэт, филолог, переводчик, Россия
  59. Михаил Селезнев, православный, филолог-библеист, Россия
  60. Протоиерей Александр Степанов, православный, священник, Россия
  61. Андрей Суротдинов, православный, музыкант (“Аквариум”), Россия
  62. Игорь Тимофеев, православный, музыкант (“Аквариум”), Россия
  63. Марина Токарева, православная, театральный критик, Россия
  64. Протоиерей Алексий Уминский, православный, священник, Россия
  65. Нюта Федермессер, православная, основатель Фонда Вера, Россия.
  66. Протоиерей Владимир Федоров, православный, священник, Россия
  67. Евгений «Ай-яй-яй» Фёдоров, православный, музыкант (“Tequilajazzz”), Россия
  68. Александр Филоненко, православный, философ, Украина
  69. Протоиерей Александр Шабанов, православный, священник, Россия
  70. Протоиерей Василий Шаган, православный, священник, Болгария
  71. Дмитрий Шагин, православный, художник (“Митьки”), Россия
  72. Татьяна Шагина, православная, художник (“Митьки”), Россия
  73. Юрий Шевчук, православный, музыкант (“ДДТ”), Россия
  74. Протоиерей Валерий Шемчук, православный, священник, США
  75. Игорь Штернберг, православный, актёр и режиссёр, Россия
  76. Ирина Языкова, православная, искусствовед, Россия
  77. Дарья Кельн, православная, редактор  портала «Православие и мир», Россия

Правмир


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава