“Змаганне найперш духоўнае”. Павел Севярынец звярнуўся да беларусаў з СІЗА
Жонка палітыка Вольга Севярынец напісала ў сваім Фэйсбуку, што атрымала лісты ад мужа. У іх ён звярнуўся да беларускага народа.
“Трэба маліцца, каб Госпад вёў і натхняў, каб цэрквы маліліся ўсцяж, каб народ верыў. Вера, якая дзейнічае любоўю, ад яе рассыпаюцца крэпасці зла. Корань, які сыходзіць глыбока, да пекла – дух камунізму, нераскаянага, жудкага, адмаўленне Бога і нянавісць да чалавека, галоўная прычына, якая ўелася ў гэтую зямлю і ў сэрцы. Дух хлусні, гвалту, рабства, ідалы д’ябальшчыны (гэта добра разумееш у Курапатах і падобных месцах). Змаганне найперш духоўнае – і калі ёсць Дух веры, праўды, свабоды, справядлівасці, калі ён натхняе народ, далей простыя словы і простыя рэчы. Веру, што Госпад чувае над Беларуссю зараз”.