НавіныПа-беларускуПЕРАСЛЕДПратэстанцкія цэрквыХрысціяне за кратамі

Затрыманы евангельскі вернік і знаўца рэлігійнай архітэктуры Мікіта Каваленка

Учора, 24 студзеня, падчас вялікага «хапуна» ў Фаніпалі, быў затрыманы евангельскі хрысціянін, архітэктар Мікіта Каваленка. Супрацоўнікі ГУБАЗіК ўварваліся ў кватэру Каваленкі і правялі ператрус, пад час якога ў быў выняты асабісты кампутар і тэлефон. На цяперашні момант ён змешчаны ў ізалятар на Акрэсціна. Паволе нашай інфармацыі, на мужчыну была заведзена крымінальная справа, але невядома, што яму ставіцца ў віну.

Мікіта Каваленка — вернік адной з менскіх баптысцкіх цэркваў і адзін з найлепшых знаўцаў рэлігійнай архітэктуры Беларусі XVI стагоддзя. Апошні час ён працаваў распрацоўшчыкам у сферы ІТ. Мужчыну раней ужо затрымлівалі пад час пратэстаў у 2020 годзе.

@christianvision

Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію».
Аб'ява аб заснаванні групы.
Місія групы.

Іншыя артыкулы