За «распаўсюд экстрэмізму» судзілі загадчыка канцылярыі Гомельскай епархіі БПЦ

4 кастрычніка 2024 года суд Цэнтральнага раёна г. Гомеля разглядаў справу загадчыка канцылярыі мясцовай епархіі Васіля Чарнякова. Мужчыну абвінавачвалі ў ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ — распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Суддзя — Дзяніс Дрэбязаў. Вынік суда невядомы.