За «экстрэмізм» судзілі ксяндза з Гродненскага раёна

Пробашча касцёла вёсак Галынка і Пярстунь Гродзенскага раёна Паўла Гедройца прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў, паведаміў тэлеграм-канал «Право имеют».
Невядома, чым скончыўся суд. Але вядома, што ў яго канфіскавалі тэхніку.
Старонка святара ў Facebook выдаленая.
Сталі вядомыя падрабязнасці суда над ксяндзом Паўлам Гедройцам
14 сакавіка ён быў асуджаны на падставе ч. 2 19.11 КаАП РБ.
Суд прызнаў яго вінаватым у захоўванні з мэтай распаўсюджвання інфармацыйнай прадукцыі канала «Кропка» ў Facebook і прызначыў 1200 рублёў штрафу з канфіскацыяй мабільнага тэлефона.