«З Богам» — навагодняе віншаванне прадстаўнікоў дэмсіл Павел Севярынец завяршыў Божым дабраславеннем
У фінале навагодняга віншавання з удзелам Святланы Ціханоўскай, Паўла Латушкі, іншых прадстаўнікоў дэмсіл і вызваленых палітвязняў прагучалі і класічны заклік «Жыве Беларусь», і словы Паўла Севярынца, які ціха, але выразна сказаў: «З Богам».
Далучаемся да гэтага Паўлава зычання «З Богам» і віншуем усіх нашых чытачоў з надыходам 2026 года!






