Як правільна маліцца за мір ва Украіне?


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Піша мінскі пастар Антоні Бокун з Царквы Ян Прадвеснік.
Ён звяртае ўвагу, што ў той час, калі ўвесь свет моліцца за мір ва Украіне, важна каб “гэта не былі пустыя і фальшывыя малітвы”. Пастар заклікае ўлічваць тры важныя рэчы:
— называць рэчы сваімі імёнамі
— прасіць перамогі дабра над злом
— ня быць крывадушна самым праведным
Духоўнік падкрэслівае, што “ў гэтай вайне ёсьць выразны агрэсар і ёсць ахвяра, якія мусяць быць выразна названыя”. “Няправільна маліцца проста за абстрактны мір”, — піша ён, — “ня можа быць справядлівасьці без пакараньня злачынцы”.
Пастар кажа, што “няправільна прасіць пакаяньня для ўсіх агулам, ставячы Расію і Украіну ў адзін шэраг, быццам абагульняючы іх віну за гэтую вайну”. “Мы павінны прасіць у Бога суду і справядлівасьці”, — напісаў Бокун.
