«Я вельмі спачуваю Ўкраіне і перажываю за ўкраінскі народ. Іхны боль — гэта мой боль»: інтэрв’ю з пастарам Тарасам Цялькоўскім


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Пратэстанцкі пастар з Менску Тарас Цялькоўскі — зараз, як вядома, палітычны ўцекач, які жыве ў Польшчы.

Радыё Свабода пагутарыла з ім наконт таго, як ён, спартовец у мінулым, стаў пастарам, а потым і палітуцекачом. А таксама, чаму сваю перамогу на нядаўнім спаборніцтве ён прысвяціў народу Ўкраіны:
💬 Я вельмі спачуваю ўкраінскаму народу і перажываю за яго. Іхны боль — гэта мой боль. У мяне вельмі шмат сяброў жыве ва Ўкраіне. І тут, у Польшчы, мы як валянтэры пастаянна дапамагаем украінскім уцекачам. Я бачу бясконцую колькасьць болю і пакутаў, якія два звар’яцелыя дыктатары абрынулі на нашы народы. Хрысьціянскі сьвятар павінен быць зь людзьмі, якія пакутуюць. Калі не атрымліваецца рэальна ўзвысіць голас, я выкарыстоўваю магчымасьць дапамагаць людзям, суперажываць, спачуваць і ўстаўляць палкі ў колы рэжымаў — усё, што я магу.