«Я сам усё рабіў правільна»: гісторыя сына гродзенскага дыякана, які правёў тры гады ў калоніі
Сын гродзенскага протадыякана Андрэй Аўсіевіч быў асуджаны на тры з паловай гады калоніі па палітычным абвінавачанні. Падставай стаў яго каментар у сацсетках пра дачку генерала, якая вучылася ў Польшчы. Андрэя затрымалі ў 2021 годзе, правялі вобшук дома на вачах хворага бацькі, і хлопца абвінавацілі ў «распальванні варожасці».
У калоніі Андрэй працаваў «на лучыне» і рэгулярна наведваў царкву, дзе многія зняволеныя шукалі суцяшэння. Нягледзячы на крытычнае стаўленне да пасіўнасці духавенства, ён захаваў веру: «Я сеў у турму не таму, што рабіў нешта незаконнае, гэта іх [тых, хто захапіў уладу] праблема, а не мая».
Падрабязна пра царкоўныя парадкі ў калоніі ён расказвае ў інтэрв’ю для «Нашай Нівы».
Пасля вызвалення Андрэй з’ехаў у Польшчу і пачаў новае жыццё. Цяпер жадае засвоіць 3D-мадэляванне.
Падтрымаць яго адаптацыю на новым месцы можна праз фонд «Байсол» — збор па спасылцы.