«Выратаваць жыццё Нобеля»: Венцлова заклікае Папу Рымскага

Праваабаронца і былы палітвязень Леанід Судаленка паведаміў пра зварот літоўскага паэта і савецкага дысыдэнта Томаса Венцловы да Папы Лео XIV з просьбай умяшацца і патрабаваць вызвалення Алеся Бяляцкага.
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, каталік і праваабаронца Алесь Бяляцкі адбывае 10 гадоў зняволення ў жорсткіх умовах, без медыцынскай дапамогі.
Судаленка падкрэсліў, што менавіта маральны аўтарытэт Ватыкана можа выратаваць жыццё Бяляцкага — адзінага сёння зняволенага Нобелеўскага лаўрэата. Ён таксама нагадаў, што падтрымку Алесю раней выказваў Папа Бенедыкт XVI.