Вялікдзень у карцары: што пісаў Вітольд Ашурак у сваіх апошніх лістах

Чытачы “Свабоды” падзяліліся з рэдакцыяй апошнімі лістамі Вітольда Ашурка.
Урывак:
Зь іншых адметных падзей — сьвяткаваньне Вялікадня ў карцары. Зразумела, што гэта выйшла не наўмысна. Я наконадні пасварыўся з адным ня надта разумным чалавекам. Ён зьдзекаваўся зь беларускай мовы, і я ня мог прамаўчаць. Узьнікла сварка, і ўрэшце я атрымаў 5 сутак арышту.
Халера яго бяры, з гэтым арыштам! Але і ўмовы не кіношныя. Проста пустая камэра зь мінімумам асабістага адзеньня і рэчаў. Ды матрац толькі на час сну. А так — звычайны стан арыштанта.
Самота мяне не палохае. Я нават і ўдзячны адміністрацыі, што падчас Велікодных сьвятаў я атрымаў рэдкую магчымасьць пабыць сам-насам са сваімі думкамі, упарадкаваць іх, пераасэнсаваць апошнія падзеі…
Адзінае, што правілы не дазваляюць пакідаць у карцары малітоўніка, то я маліўся па памяці.