Ватыкан: Біскуп Яшэўскі прыняў удзел у сустрэчы членаў Сінода, якія размаўляюць па-польску

На мерапрыемстве прысутнічаў таксама кіраўнік УГКЦ арцыбіскуп Святаслаў Шаўчук. Сустрэча адбылася па ініцыятыве папскага элемазінарыя, кардынала Конрада Краеўскага.
Біскуп Яшэўскі – прадстаўляе Беларусь на Сінодзе, які адбываецца ў Ватыкане на працягу 2021-2024 гадоў і прысвечаны тэме сінадальнасці. На сённяшні дзень Сінод пачаў працу над сваім выніковым дакументам.