Выступленні, допісы ў фэйсбуку, інтэрв'юКАНФЕСІІМОВЫНавіныПа-беларускуПЕРАСЛЕДРыма-Каталіцкая ЦаркваСЛОВЫХрысціяне за кратамі

«Усім маці, якія чакаюць дзяцей з-за кратаў, я хачу сказаць: спадзявайцеся на Хрыста і Марыю і маліцеся». Гутарка з маці Мікіты Емяльянава

«Наша Ніва» апублікавала бальшую гутарку з маці палітзняволенага анархіста Мікіты Емяльянава, якога шмат разоў ужо кідалі ў ШІЗА.

Нагадаем, Мікіта — каталіцкі вернік. У гэтым інтэрв’ю Настасся Емяльянава распавядае і пра гэты бок жыцця свайго сына.

? З дзяцінства прыслугоўваў у касцёле як міністрант падчас службаў.
Сям’ёй хадзілі штонядзелю ў касцёл, Мікіта наведваў катахэзы. У старэйшых класах быў сябрам каталіцкага руху легіён Марыі.

Настасся паведамляе, што вера дапамагае ёй пераносіць гэты крыж:

? Усім маці, якія чакаюць дзяцей з-за кратаў, я хачу сказаць: спадзявайцеся на Хрыста і Марыю і маліцеся. Бо без Бога зло не сыдзе. Мусіць адбыцца пакаянне за ўвесь бязбожны час — бо ніхто ж не пакаяўся ў знішчэнні святыняў пры камунізме, у тым, што адбылося ў Курапатах. І праз тое, што няма пакаяння, мы ўсё гэта маем.

Мне дае сілы тое, што я бачу ва ўсім гэтым сэнс. Калі колькі гадоў таму пачалі «Малітву за Беларусь», то шмат вернікаў далучыліся да гэтай малітвы. Я бачу, што Хрыстос чуе нашыя малітвы. Я бачу, што Хрыстос дзейнічае ў гісторыі.

Я маю адказы. Я ведаю, што варта чакаць зменаў, варта рабіць тое, што ты можаш.