Царква і палітычны крызіс у Беларусі

У Рыме адбылася Святая Імша ў інтэнцыі беларускіх палітвязняў

У Рыме адбылася Святая Імша ў інтэнцыі беларускіх палітвязняў

У Рыме адбылася Святая Імша ў інтэнцыі беларускіх палітвязняў

Як паведаміла Святлана Ціханоўская, у Рыме прайшла Святая Імша ў інтэнцыі беларускіх палітвязняў. Ініцыятарамі малітвы выступілі Офіс Ціханоўскай і амбасады Літвы і Польшчы пры Апостальскай Сталіцы.

У Імшы ўдзельнічалі дыпламаты, прадстаўнікі беларускай дыяспары (сярод іх — кіраўніца «Талакі» Юлія Юхно), а таксама афіцыйная дэлегацыя Офіса Ціханоўскай на чале з дарадцам Дзянісам Кучынскім. Службу ад беларусаў прадстаўляў ксёндз Вячаслаў Барок, малітву суправаджаў беларускі хор.

Пасля Імшы адбыўся прыём з удзелам дыпламатаў і італьянскіх парламентарыяў — важны жэст міжнароднай салідарнасці з усімі, хто церпіць пераслед у Беларусі.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава