Царква і палітычны крызіс у Беларусі

У ксяндзоў-«экстрэмістаў» прыбаўленне

У ксяндзоў-«экстрэмістаў» прыбаўленне

У ксяндзоў-«экстрэмістаў» прыбаўленне
Аўтар
Хрысціянская візія

Арганізацыя"Хрысціянская візія"

Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.

Стала вядома, што яшчэ аднога каталіцкага святара збіраюцца судзіць па справе за распаўсюд «экстрэмісцкага кантэнта» — стоўбцаўскага ксяндза Ігара Лашука.

Пра гэта ён паведамляе сам у сацсетцы. Тэлефон у яго ўжо забралі, таму напісаў ён свой пост на кампутары:

Цікавае сталася сёння са мной. Як бы быў падрыхтаваны, але нечакана.
Магчыма заўтра суд. Дзела зшыта.
Экстрэмальныя каналы Белсат і Радыё Свабода (дарэчы, яго слухаю з 1988 года, яшчэ за саветаў).
Карацей, я экстрэмалістычны ксёндз.
Карацей, ЭКСТРЭМАЛ.😂✊

У каментарах айцец дадае наконт таго, як трымаецца: «Напачатку непрыемна было. Потым паспакайнеў. Бацьку ўспомніў. Яму ўвогуле вышку далі, потым на 25 замянілі».


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава