Традыцыі кнігадрукаваня на землях ВКЛ — 500 год!


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
У 1522 годзе Францыск Скарына выдаў у Вільні “Малую падарожную кніжку” — першую друкаваную кнігу на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. Выданне ўяўляла сабой Псалтыр з дадатковымі малітвамі і пасхаліяй.
Сёння па ўсёй Еўропе прайшлі малітвы з гэтай нагоды. 2022 год у Літве абвешчаны годам Скарыны.
Гэты юбілей належыць і нам, беларусам: у эпоху Скарыны ўся тэрыторыя сучаснай Беларусі ўваходзіла ў склад ВКЛ.
Для параўнання: Яган Гутэнберг вынайшаў друкарскі станок, а затым выдаў Біблію ў Майнцы меркавана ў 1450-х гг., Швайпольт Фіоль у 1491 г. выдаў у Кракаве першую кірылічную друкаваную кнігу — Актоіх, Скарына пачаў друкаваць “Бівлію Руску” у 1517 г. у Празе, львавянін Іван Фёдараў надрукаваў “Апостал” у Маскве ў 1564 г. (да гэтага было некалькі ананімных маскоўскіх выданняў 1550-х гг.).
У 2016 годзе дзякуючы Віктару Бабарыку і Белгазпромбанку асобнік “Малой падарожнай кніжкі” з’явіўся ў Беларусі.
Жадаем Віктару Дзмітравічу, дзякуючы якому беларускія скарбніцы мастацтва і культуры значна ўзбагаціліся, найхутчэйшага вызвалення, а таксама шлем промні падзякі!
P.S. Тым, хто хацеў бы даведацца больш пра першае выданне ў ВКЛ, раім паслухаць доктара тэалогіі Ірыну Дубянецкую.