Віктар Стукаў

Учора для адбыцця содняў был затрыманы полацкі актывіст Віктар Стукаў
Праваабаронцы паведамляюць, што яго адправілі на содні, якія ён атрымаў амаль 1,5 гады таму — у красавіку 2021 года. Яго асудзілі па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) за рэпост у фэйсбуку роліка «Белсат TV». Вядома, што ён грэка-каталіцкі вернік.