Валерыя Чарнаморцава
Прадстаўніцы «Хрысціянскай візіі» на кангрэсе па палітзняволеных у Празе
23–25 траўня ў Празе праходзіў кангрэс, прысвечаны тэме палітзняволеных у Беларусі. «Хрысціянскую візію» прадстаўлялі Наталля Васілевіч, мадэратарка групы, тэалагіня і праваабаронца; Наталля Гарковіч, каардынатарка праекта «Беларускі мартыралог»: выставы партрэтаў беларускіх палівязняў аўтарства Ксішы Ангелавай і перформанса «Беларускія палітвязні гавораць»; а таксама былая палітзняволеная Валерыя Чарнаморцава. Наталля Васілевіч выступіла на секцыі, прысвечанай разнастайным уразлівым групам палітвязняў, […]
Валерыя Чарнаморцава: «Калі параўноваць, гэта тое ж самае. Толькі не страляюць»
Праваслаўная актывістка, даследчыца сталінскіх рэпрэсій дала інтэрв’ю на юцюб-канал «Мы вернемся» Валерыя Чарнаморцава — экскурсавод, стваральніца віртуальнага музея савецкіх рэпрэсій у Беларусі. У кастрычніку 2022 года яе затрымалі за экскурсію ў Курапатах, сімвалічна яна «заехала на Валадарку ў «Ноч расстраляных паэтаў», пра якую шмат расказвала на сваіх экскурсіях. У зняволенні Валерыя прабыла амаль тры месяцы […]
Валерыя Чарнаморцава: «Я спадзяюся, хутка будуць Каляды, а раптам выйдуць усе?»
Праваслаўную верніцу Валерыю Чарнаморцаву затрымалі роўна год таму. Яна правяла за кратамі тры месяцы і была асуджаная на «хатнюю хімію», аднак выехала ў Літву. Сёння, у гадавіну свайго затрымання, яна апранула тое самае адзенне, якое у якім яе затрымалі і ў якім яна паехала за краты. З дому, апроч вопраткі, Валерыі дазволілі ўзяць з сабой […]
Удзельнікі групы “Хрысціянская візія” выступілі на слуханнях у Еўрапарламенце (Брусэль)
У апошні дзень вясны ўдзельнікі групы “Хрысціянская візія” выступілі на слуханнях «Жыццё і вера ва ўмовах ціску: галасы палітвязняў і пераследуемыя беларускія хрысціянскія абшчыны» у Еўрапарламенце (Брусэль). Тэксты іх сведчанняў зараз можна прачытаць цалкам. Валерыя Чарнаморцава. Асабісты досвед даследчыцы беларускіх вязняў ГУЛАГа, якая сама была палітычнай зняволенай у 2022-2023 гг. BEL | EN Кс. Вячаслаў […]
Валерыя Чарнаморцава. Асабісты досвед даследчыцы беларускіх вязняў ГУЛАГа, якая сама была палітычнай зняволенай у 2022-2023 гг.
Слуханні «Жыццё і вера ва ўмовах ціску: галасы палітвязняў і пераследуемыя беларускія хрысціянскія абшчыны». Брусэль, Еўрапарламент, 31.05.2023 г. Валерыя Чарнаморцава, чалец рабочай групы “Хрысціянская візія”. 1. На жаль, Беларусь сёньня – адзін вялікі канцлагер, рэстаўраваны маленькі ГУЛАГ ці, як сумна жартуюць, ЛУЛАГ. Як і ў савецкія часы, кожны чалавек унутры краіны можа быць гвалтоўна арыштаваны, […]
Да 35-й гадавіны адкрыцьця Курапатаў
Напярэдадні 3 чэрвеня, 35-й гадавіны адкрыцьця Курапатаў там ізноў ідзе Крыжалом. Працаўнікі, верагодна, лясгасу Менскага раёну, якому належыць знакамітае урочышча, высякаюць дрэвы, што падаюць на крыжы, а лясгасаўцы спакойна сядзяць на зьнесеных крыжах падчас перапынкаў у працы. Таксама ў Курапатах заўважаныя шматлікія акты вандалізму. Пра гэта паведамляе ў сваім фэйсбуку прадстаўнік беларусаў Швейцарыі Аляксандр Сапега. […]
«Хрысціянская візія» на слуханнях у Еўрапарламенце
31 траўня ў Еўрапарламенце адбыліся слуханні «Жыццё і вера ва ўмовах прыгнёту: галасы палітвязняў і пераследуемыя беларускія хрысціянскія абшчыны», якія былі праведзеныя ў суарганізацыі з групай “Хрысціянская візія”. На мерапрыемстве з дакладамі выступілі святары Уладзімір Драбышэўскі (праваслаўны) і Вячаслаў Барок (каталік), якія пацярпелі ад пераследу рэжымам Лукашэнкі, былі арыштаваныя, а потым вымушаныя выехаць з Беларусі. […]
У Зэльве знік помнік паэтцы Ларысе Геніюш
Сёлета спаўняецца 75 год з часу арышту Ларысы і Янкі Геніюшаў. Адбылося гэта 5 сакавіка 1948 года, а роўна праз 5 год, дзень у дзень, памёр Сталін. Напэўна і яго наступнікам, сталіназаўрам, ужо нядоўга засталося: Сьвітае. Нявінныя ўсталі з калень,А мёртвыя выйшлі па ляўры.І толькі ад праўды схаваліся ў ценьАпошнія сталіназаўры. Як немагчыма было пеклу […]