Арцём Кабылкоў
Па адміністрацыйнай справе за «атрыманне замежнай дапамогі» будуць судзіць каталіцкую верніцу з Шуміліна
Заўтра ў судзе Чыгуначнага раёна Віцебска пройдзе суд над Веранікай Кабылковай, педагогам-псіхолагіняй з Шуміліна. Яе абвінавачваюць па Дэкрэце №7 (атрыманне замежнай бязвыплатнай дапамогі). Яе муж Арцём трапіў пад пераслед год таму — сілавікі тады затрымалі яго за падпіскі, але не змаглі запісаць «пакаяльны» ролік. Вядома, што тады Арцёма аштрафавалі на 555 рублёў. Вянчанне Арцёма і […]
Каталіцкі вернік Арцём Кабылкоў атрымаў за «экстрэмізм» штраф
Сілавікі, нагадаем, не змаглі запісаць з вяскоўцам з Шумілінскага раёну пакаяльнае відэа. Сталі вядомыя вынікі яго затрымання. Яго судзіла, меркавана, суддзя суда Шумілінскага раёну Сініцкая Алена. Яна аштрафавала маладога чалавека на 555 рублёў. Нагодай стала тое, што ў сацсеткі «Вконтакте» мужчына размясціў фотаздымак з лагатыпам «ТUT.BY» і публікацыю «Zerkalo.io».
Затрыманы каталіцкі вернік Арцём Кабылкоў
У тэлеграм-канале віцебскіх сілавікоў з’явілася відэа з затрыманым. Сілавікі не змаглі зняць з ім «пакаяннае» відэа, мужчына адмовіўся каментаваць на камеру. Арцём Кабылкоў паходзіць з Ульскай парафіі, з’яўляецца актыўным вернікам, ходзіць у пілігрымкі, быў членам моладзевага душпастырства і пэўны час навучаўся ў Пінскай духоўнай семінарыі. Хлопец жыў у невялічкай вёсачцы ў Віцебскай вобласці. «Спадзяюся мае […]