Сёння каталіцкі актывіст і змагар за наша нацыянальнае адраджэнне Вітольд Ашурак адсвяткаваў бы 51 год
Яго страта — наш агульны боль і трагедыя з якой мы павінны зрабіць высновы. Яго пакутніцкі канец павінен служыць нагаданнем, а яго воля і пачуццё справядлівасці быць арыенцірам усім тым, хто хоча змяніць краіну да лепшага. Вітольд быў чалавекам, які зараджаў пазітыўнай энергіяй. Энергіяй што грунтавалася на любові да Беларусі, веры ў Бога і Праўду. Успамінаючы пра Вітольда Ашурка, мы не толькі ўспамінаем Чалавека, які аддаў жыццё за нашу Беларусь, мы, насамперш, успамінаем і ўсведамляем ускладзеную на нас адказнасць.
Тыя, хто як спадар Вітольд аддаў жыццё за нашу волю, сталі сімваламі нашага руху. Сімваламі, што вызначылі немагчымасць адступлення. Сімваламі, якія мы не маем права здраджваць. Смерць Аляксандра Тарайкоўскага — гэта кропка незвароту, што падзяліла гісторыю нашай Беларусі на да і пасля. Смерць Вітольда Ашурка — гэта падзея, што ператварыла кропку ў чырвоную лінію, за якую мы не маем права адыходзіць.
Спі спакойна, наш Герой. Верым, што Бог прыняў тваю душу. А мы ў сваю чаргу абяцаем, што будзем бараніць праўду і Верыць у лепшую будучыню і Бога.
Мы помнім:
Беларус
Беларусу
Беларус
Жыве! ⚪️🔴⚪️