Сын і ўнук святароў стаў палітвязнем, бо яго «заказаў» генерал

Андрэй Авсеевіч правёў у турме 3,5 года — яго асудзілі па палітычных матывах толькі за каментар пад допісам дачкі генерала. Гэты каментар палічылі «распальваннем сацыяльнай варожасці».
Турма не зламала Андрэя — ён застаўся верным хрысціянскім каштоўнасцям праўды і сумленнасці. Але цяпер ён вымушаны пачынаць усё з нуля, бо пакінуў Беларусь толькі з адным заплечнікам.
Глядзіце відэа пра Андрэя і яго выпрабаванні, а таксама далучайцеся да збору на BYSOL, каб дапамагчы яму аднавіць жыццё (данаты толькі з небеларускіх картак).