Супраць рэдактара грэка-каталіцкай газеты «Царква», верніка Ігара Бараноўскага пачаты адміністратыўны працэс за рэпосты з «Белсату»
На Ігара Бараноўскага, грэка-каталіцкага верніка з Брэста, рэдактара грэка-каталіцкай газеты царква завялі адміністратыўную справу паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ («распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць»).
Ігару інкрымінуецца, што ён 27 ліпеня (у дзень, калі «Белсат» быў прызнаны «экстрэмісцкім») размесціў у сваіх сацсетках дзве спасылкі на «Белсат». Па адной спасылцы было відэаінтэрв’ю Ціханоўскай, па другой – банэр з інфармацыяй пра колькасць палітвязняў у Беларусі.
Судовы працэс адбудзецца 28 кастрычніка ў судзе Маскоўскага раёна Берасця.
Паводле: @belsat