Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Судзьдзя не знайшоў падставаў, каб на патрабаваньне міліцыі пакараць верніцу

Судзьдзя не знайшоў падставаў, каб на патрабаваньне міліцыі пакараць верніцу

Судзьдзя не знайшоў падставаў, каб на патрабаваньне міліцыі пакараць верніцу

Суд у Лідзе ня вынес вэрдыкту ў працэсе каталічкі, якую міліцыя абвінаваціла ў малітве аб вяртаньні ў краіну мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча

Судзьдзя Лідзкага раённага суду Ўладзімер Федаровіч заявіў, што маліцца ў Беларусі законна, таму адхіліў прэтэнзіі міліцыі. Справа прыпыненая да вынясеньня праваахоўнікамі канкрэтных абвінавачаньняў. Калі гэтага ня будзе, справу спыняць.

Як нагадвае рэсурс katolik.life, міліцыя звярнулася ў раённы суд з патрабаваньнем пакараць чальца Саюзу палякаў Беларусі Ірэну Бернацкую за малітву на каленях перад касьцёлам аб вяртаньні на радзіму арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

На яе склалі некалькі адміністрацыйных пратаколаў за «парушэньне парадку правядзеньня масавага мерапрыемства».

28 верасьня суд пачаў разглядаць адміністрацыйную справу. Першы працэс скончыўся тым, што пратакол накіравалі на дапрацоўку. 30 верасьня жанчыну зноў выклікалі ў суд, але судзьдзя не знайшоў падставаў для пакараньня.

31 жніўня лідэра беларускіх каталікоў мітрапаліта Менска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча не пусьцілі ў Беларусь, калі ён вяртаўся з Польшчы, нягледзячы на тое, што ён грамадзянін Беларусі.

Радыё Свабода


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава