Рыгор Кастусёў: «Я ўпэўнены, што Гасподзь зробіць усё неабходнае, што ў Яго сілах»
![Placeholder](https://belarus2020.churchby.info/wp-content/themes/christian-vision/assets/images/placeholder.png)
![Хрысціянская візія](https://belarus2020.churchby.info/wp-content/uploads/2020/09/Screen-Shot-2020-09-16-at-16.49.34-e1642676338804-100x100.png)
Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
![](https://belarus2020.churchby.info/wp-content/uploads/2022/06/photo_2022-06-18_23-57-02-1024x682.jpg)
«Я ўпэўнены, што Гасподзь зробіць усё неабходнае, што ў Яго сілах. Менавіта з Яго іменем я і трымаюся, перажываючы ўсе цяжкасці і болі».
Пісьменнік Аляксей Шэін паведаміў у сваім Фэйсбуку, што атрымаў чарговы ліст ад зняволенага старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.
Палітык скардзіцца, што нягледзячы на анкалогію, яму дагэтуль адмаўляюць у хірургічным умяшальніцтве, хоць гэта і неабходна:
«На жаль, пытанне аб маім лячэнні так і не вырашылася да гэтай пары. Футболяць мяне ад адной установы да другой. Самае прыкрае, што ўсе пагаджаюцца аб неабходнасці тэрміновага хірургічнага ўмяшальніцтва, але справа ўвесь час тармазіцца ўжо амаль паўгода. Я ўпэўнены, што Гасподзь зробіць усё неабходнае, што ў Яго сілах. Менавіта з Яго іменем я і трымаюся, перажываючы ўсе цяжкасці і болі».