Рудкоўскі: У Беларусі на месца павярхоўнай рэлігійнасці прыходзіць асэнсаваная
Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
У рубрыцы “Эфата” на Ватыканскім Радыё, тэолаг і філосаф Пётр Рудкоўскі паразважаў пра сучасную рэлігійнасць беларусаў. На аснове дадзеных сусветнага агляду каштоўнасцей ён паспрабаваў акрэсліць актуальныя тэндэнцыі без адмысловага канфесійнага падзелу.
“Па-першае ўпершыню за 30 год знізілася колькасць людзей якія лічаць, што Бог важны ў іх жыцці. Да 2010-11 гг. адбываўся рост тых, хто надаваў важнасць веры ў Бога. Напрыканцы апошняй дэкады гэты паказнік знізіўся. Па другое — ўпершыню пачала зніжацца колькасць людзей якія вераць у Бога ўвогуле. Напрыканцы 2020 г. 74% беларусаў лічылі сябе веруючымі. Разам з гэтым, што праўда нязначна, вырасла доля перакананых атэістаў — з 14 да 18%. Таксама знізілася агульная колькасць наведвальнікаў набажэнстваў”, — сказаў Рудкоўскі.
Даследчык аздначыў, што адначасова ўзрасла доля глыбока веруючых людзей. Гэта праяўляецца ў росце колькасці тых, хто моліцца некалькі разоў у дзень. Па дадзеных сусветнага агляду каштоўнасцей група такіх беларусаў вырасла з 6% да 14%.
Пётр Рудкоўскі падсумаваў, што на яго думку на месца павярхоўнай рэлігійнасці прыходзіць асэнсаваная, больш паслядоўная пазіцыя. «Раней расла доля намінальных вернікаў, але ці расла колькасць рэальна веруючых? Хутчэй за ўсё не. Рост колькасці вернікаў быў хутчэй за ўсё звязаны з тэндэнцыяй быць як усё — большасць лічаць сябе ахрышчанымі, большасць належыць да дзвюх вялікіх канфесій, большасць лічаць сябе веруючымі, дык чаму я буду выдзяляцца?”, — падкрэсліў філосаф.