Прэзінтацыя новай кнігі Уладзіміра Мацкевіча ў ЦБС у Варшаве


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Аўтар – хрысціянін, філосаў, беларус. Сёння ён сядзіць за кратамі. За што? Толькі за тое, што думаў Беларусь. Так, толькі за тое што думаў і не баяўся думаць.
За такое могуць пасадзіць за краты? Могуць. Могуць, калі ты жывеш у Беларусі і думаеш пра Беларусь.
Сёння ў Беларусі шмат хто сядзіць за кратамі за тое што асмеліліся думаць. А кожны хто думае не можа пачувацца бяспечна. Бо мысленне галоўная варожая сіла для безчалавечнага бяздумнага рэжыму імя якога “лукашызм”.
І яшчэ адно. Думка, сябры, мацней тысячы куль і дубінак. А адзін філосаў мацней цэлага палку амапаўцаў.
Філосава можна пасадзіць за краты, але думку не зняволіш.