Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда пагаварыў пра Беларусь з Усясветным Патрыярхам Варфаламеем

У Патрыярхіі Усясветнага Патрыярхата ў Стамбуле 25 мая 2021 года абылася сустрэча Прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды і Усясветнага Патрыярха Варфаламея. Падчас размовы зайшла гаворка таксама і пра Беларусь, Анджэй Дуда сказаў, што моліцца за мір у нашай краіне. Патрыярх Варфаламей пагадзіўся з надзеяй, якую выказаў Прэзідэнт Польшчы, што беларусы змогуць спакойна жыць, вызнаваць сваю веру, кіравацца сваёй верай і сваімі прынцыпамі, змогуць радавацца дэмакратыі, спакойнаму жыццю і дабрабыту.

Раней з іерархаў Усясветнага Патрыярхату ў падтрымку памкненняў беларусаў да справядлівасці і свабоды выступіў епіскап Эмануіл Хрыступальскі. Ён далучыўся да міжканфесійнай малітвы за Беларусь у Берлінскім кафедральным саборы 13 снежня, дзе прыняла ўдзел таксама Святлана Ціханоўская.

Хрысціянская візія