Праваслаўныя святары негатыўна выказаліся пра карыкатуры на каталікоў у «Мінскай праўдзе»
Беларускія праваслаўныя святары, якія з’яўляюцца лідарамі думак у сецевай прасторы, выказаліся пра вокладку нумара газеты «Мінская праўда», што пабачыў свет напярэдадні.
«Карыкатура «Мінскай праўды» вельмі непрыемна ўразіла. Святы Крыж Хрыстовы не павінен быць аб’ектам для карыкатурных абразлівых пераўтварэнняў. Ці як можна карыкатурна выяўляць святароў, якія былі спалены фашыстамі у агні?! Вельмі прыкра ад гэтага ўсяго», – каментуе для Telegraf.by протаіерэй Георгій Рой, настаяцель царквы ў гонар святога праведнага Іаана Кармянскага ў Квасоўцы ў Гродненскім раёне, да нядаўнага часу – настаяцель кафедральнага Пакроўскага сабора ў Гродна.
Не выклікае захаплення карыкатура і ў экс-прэс-сакратара Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэя Сергія Лепіна: «Бяздарнасць, нетактоўнасць, глупства і безгустоўшчына».
Источник: Krynica.info