Праваслаўны святар — палітвязень

Аўтар

Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы

Праваслаўнага святара, настаяцеля храма св. Архангела Міхаіла ў аг. Сцяпанкі Жабінкаўскага раёна (Брэсцкая вобласць) Сяргея Рэзановіча сумесна з яго жонкай Любоўю і сынам Паўлам праваабарончыя арганізацыі прызналі сёння палітычнымі вязнямі.
Яны ўтрымліваюцца за кратамі з 1 снежня 2020 года.