Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Прарок справядлівасці. Ян Прадвеснік у Беларусі больш тысячы гадоў

Прарок справядлівасці. Ян Прадвеснік у Беларусі больш тысячы гадоў

Placeholder
Аўтар
Вячаслаў Барок

ВячаслаўБарок

Рымска-каталіцкі святар Віцебскай дыяцэзіі. Душпастыр беларусаў у Варшаве. Блогер.

Яго голас гучаў грамчэй за сотні іншых галасоў гэтага свету. Ён быў гучней за галасы дзяржаўных і рэлігійных дзеячоў. Да яго голасу прыслухоўваліся тыя, хто мае ўладу і падуладныя. Ён прамаўляў да розуму чалавека і заклікаў да навяртання. Яго голас немагчыма было не пачуць, бо быў сугучны з голасам сумлення цэлага народа. Гэта голас святога Яна Хрысціцеля – прарока, пра ўнікальнасць якога сведчыў сам Ісус, называючы яго“ найбольшым сярод народжаных ад жанчыны”.

Так склалася гістарычна і можна меркаваць, што першы храм і манастыр на зямлі беларускай быў асвечаны у гонар святога Яна Хрысціцеля. Быў ён у Полацку і яго паўстанне наўпрост звязана з місіяй Торвальда Вандроўніка са Скандынавіі, які, як пішуць сагі, ахрысціў Полацк ў 986г. Гэта было раней, чым хрысьціўся Кіеўскі князь.

Гісторыя нашай краіны адзначана больш тысячагадовай прысутнасцю хрысціянства.

Уласціва можна казаць: у хрысціянскай прысутнасці і пад музыку прапаведвання Евангелля фарміравалася нашая нацыя, развівалася культура, будавалася дзяржаўнасць.

Слова Божае, даючы характырыстыку Яну Хрысціцелю, зазначае, “што ён чалавек справядлівы і святы» (Мк 6, 20). І гэты прарок заклікаў да справядлівасці.

Дзеля прарока справядлівасці варта, ўзгадваючы святога Яна Прадцечу, шанаванага спакон вякоў у Беларусі, звярнуць увагу і на захаванне справядлівасці ў трактаванні нашай гісторыі.

Гаворачы пра нашу краіну і дзяржаву, нельга абмяжоўвацца гісторыяй толькі асабістай і свайго пакалення. Трэба выйсці па-за межы перажытага намі самімі досведу і дакрануцца да самых вытокаў гісторыі нашага народу.
Для хрысціяніна гэта важны момант, бо ён дазваляе ўзгадаць прагісторыю чалавецтва і бачыць свой пачатак у Богу, дзякуючы чаму чалавек поўна разумее сваю тоеснасць.

Папа Францішак у Энцыкліцы #FratelliTutti “Усе браты” перасцерагае пра пагрозу “канца гістарычнай свядомасці”. (п. 13-14).

Ягоная думка такая: розныя ідэалогіі, забіраючы гісторыю, дзейнічаюць так, каб чалавек быў пустым, без каранёў і падпарадкоўваўся планам іншага і можна было ім маніпуляваць. (пар. П.13 #FratelliTutti)

У Беларусі той, хто спрабуе абстрагавацца ад гістарычнай спадчыны ды сказаць, што гісторыя нашай дзяржавы пачалася 27 гадоў таму, з моманту выбару першага прэзыдэнта краіны, ці 80 гадоў таму, з часу другой сусветнай вайны, ці,нават, 100 гадоў таму, з даты ўтварэння БССР, выконвае функцыю маніпулятара.
А вядома, гісторыю народа спрабуе хтосьці скрасці тады, калі імкнецца здабыць над іншым уладу, якая яму не належыць.

Так вось, нават у такой сітуацыі, згодна з логікай Папы, выйсце ёсць, бо выйсце ёсць заўсёды і ў ім адпраўная кропка: “пачаць нанова ад праўды». Бо “Людзі маюць права ведаць, што здарылася» (п.226)

Згодна з падзеямі з гісторыі нашай зямлі, асабліва цяпер, у часе небывалага грамадска-палітычнага крызісу нашай краіны, мы маем права чэрпаць з багацця нашай хрысціянскай гістарычнай спадчыны і прыслухоўвацца да голасу прарока справядлівасці святога Яна Хрысціцеля, што гучыць ужо больш тысячыгоддзя.

Варта прагадаць, што цар Ірад які пасадзіў за краты прарока, а пасля яго забіў, меў пераканананне што Ян Хрысціцель «святы і справядлівы», зрабіў гэта, бо прарок казаў праўду і выкрываў злачынствы цара. Ірад замест таго, каб пакаяцца ў забойстве брата, жонку каторага ўзяў сабе, вырашае забіць і прарока.

Гісторыя Ірада і прарока вельмі добра нагадвае беларкскую рэчаіснасць.
Аднак, мы сёння маем шанец пачуць але і выканаць заклік прарока аб пакаянні ды адвярнуцца ад зла, беззаконня і насілля. Калі скарастаем з яго то зможам перажыць радасць новага спаткання з Богам і брата з братам.
І ўся Беларусь зварухнецца ад шчасця, як узварухнуўся ва ўлонні сваёй маці св.Ян Хрысціцель, бо сустрэўся з Сынам Божым, калі Марыя сустрэлася з святой Альжбетай.

Няхай нам спадарожнічае апека святога Яна Прадцечы.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава