Ператрус у хаце Алены Янушкоўскай

Аўтар

Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы

Супрацоўнікі аддзела міліцыі Віцебскага раёну правялі ператрус у хаце Алены Янушкоўскай у вёсцы Суйкава. Цяпер там жыве прыёмная дачка Алены з двумя дзецьмі.
Паводле блогеркі, прычынай для ператрусу стала тое, што адзін з яе відэаролікаў, “Малітва за Беларусь з Вячаславам Барком”, уключаны ў афіцыйны спіс так званых “экстрэмісцкіх” матэрыялаў:
💬 – У дачкі таксама пыталіся, дзе я, высвятлялі, ці з’яўлялася я дадому. А таксама ці планую прыехаць. І шукалі сімволіку, але нічога не знайшлі. Дачцэ сказалі, што я нешта не тое выклала на Youtube.