Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Перад прыездам Гуджэроці ў Беларусь пра захаванне адносін з аўтарытарнымі рэжымамі размаўлялі ў Ватыкане з удзелам беларускага пасла

Перад прыездам Гуджэроці ў Беларусь пра захаванне адносін з аўтарытарнымі рэжымамі размаўлялі ў Ватыкане з удзелам беларускага пасла

Перад прыездам Гуджэроці ў Беларусь пра захаванне адносін з аўтарытарнымі рэжымамі размаўлялі ў Ватыкане з удзелам беларускага пасла
Аўтар
Хрысціянская візія

Арганізацыя"Хрысціянская візія"

Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.

У Ватыкане адбылася канферэнцыя «Рэлігія і дыпламатыя», дзе Святы Пасад акрэсліў свае некаторыя прынцыпы. Мерапрыемства сабрала кіраўнікоў структур Дзяржаўнага сакратарыяту, паслоў замежных дзяржаў, прадстаўнікоў міжнародных арганізацый і дзеячаў культуры, паведаміла Vatican News.

На сустрэчы прысутнічаў таксама пасол Беларусі пры Святым Пасадзе Юрый Амбразевіч, які прыняў удзел у дыскусіях і «звярнуў увагу на неабходнасць фарміравання новай сістэмы глабальнага кіравання».

Ключавой падзеяй стала выступленне арцыбіскупа Пола Рычарда Галахера, cакратара Святога Пасада па сувязях з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі. Ён падкрэсліў, што ватыканская дыпламатыя грунтуецца на прынцыпах справядлівасці, міру і развіцця праз дыялог. Яе сутнасць – «станавіцца бліжнім» дзеля агульнага дабра, а не прыватных інтарэсаў. Гэтая «актыўная нейтральнасць» дазваляе Святому Пасаду дзейнічаць па-за геапалітычнымі блокамі і ідэалагічнымі схемамі.

Арцыбіскуп Галахер патлумачыў, што дыпламатыя Святога Пасада дзейнічае на двух узроўнях: рэагаванне на неадкладныя крызісы і пабудова доўгатэрміновай візіі, не прывязанай да выбарчых цыклаў.

Ён адзначыў, што захаванне адносін нават з аўтарытарнымі рэжымамі з’яўляецца стратэгічным выбарам, бо гэта «адзіны спосаб уплываць на сістэмы, да якіх інакш цяжка дабрацца». Такі падыход можа быць «больш эфектыўным за публічныя асуджэнні» і ўжо даў плён у збліжэнні ЗША і Кубы, мірным працэсе ў Калумбіі, а таксама ў пабудове адносін з В’етнамам і Кітаем.

Такім чынам, Ватыкан канкрэтна акрэсліў свой стратэгічны падыход у стасунках, у тым ліку, з беларускай дзяржавай, хоць арцыбіскуп Галахер не узгадваў яе ў сваёй прамове.

Цікава, што канферэнцыя адбылася за 10 дзён да прыезду ў Беларусь кардынала Клаўдыё Гуджэроці, які, як чакаецца, можа мець падчас візіту сустрэчы з уладамі з мэтай вырашэння праблем мясцовага Касцёла.

Пасля завяршэння канферэнцыі Амбразевіч сустракаўся кардыналам Гуджэроці, спецыяльным пасланнікам Папы Льва XIV на ўрачыстасці 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі. Афіцыйна паведамлялася, што «бакі абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Святым Пасадам па напрамках, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі кардынала Гуджэроці».


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост