Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Папу непакоіць лёс мігрантаў, у тым ліку на беларускай мяжы

Папу непакоіць лёс мігрантаў, у тым ліку на беларускай мяжы

Placeholder

28 лістапада 2021 г., пасля малітвы Анёл Панскі, Папа спаслаўся на сваю сустрэчу з арганізатарамі міжкультурнага форума Giavera Festival, якая адбылася напярэдадні. “Колькі мігрантаў нават у гэтыя дні падвяргаецца вельмі сур’ёзнай небяспецы і колькі гіне на нашых межах!”, — звярнуў увагу Францішак.

“Я адчуваю боль ад навін аб сітуацыі, у якой апынуліся многія з іх: тыя, хто загінуў у Ла-Маншы; тыя, хто знаходзіцца на беларускай мяжы, сярод якіх шмат дзяцей; тыя, хто тоне ў Міжземным моры. Столькі болю прыносяць думкі аб іх. Тыя, каго рэпатрыіравалі ў Паўночную Афрыку, каго захопліваюць гандляры людзьмі і ператвараюць іх у рабоў: прадаюць жанчын, катуюць мужчын… Тыя, хто нават на гэтым тыдні спрабаваў перасекчы Міжземнае мора ў пошуках зямлі дабрабыту, а знайшоў там магілу; і многіх іншых”, — прызнаўся Пантыфік.

Францішак запэўніў мігрантаў, “якія апынуліся ў гэтых крызісных сітуацыях”, у сваіх малітвах. “Ведайце, што я побач з вамі”, — звярнуўся ён. Папа падзякаваў як каталіцкім, так і іншым установам, асабліва мясцовым Caritas, і ўсім тым, хто імкнецца аблегчыць пакуты ўцекачоў.

“Аднаўляю шчыры зварот да тых, хто можа ўнесці свой уклад у вырашэнне такога роду праблем, у прыватнасці да грамадзянскіх і ваенных уладаў, каб разуменне і дыялог нарэшце перамаглі над любым відам эксплуатацыі і накіравалі волю і намаганні на рашэнні, якія паважаюць чалавечую годнасць гэтых людзей”, — сказаў Францішак.

Vatican News


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава